УСІМ ПА 500
Як зарабіць 500 долараў без дапамогі дзяржавы?
У чэрвені сярэдні заробак па краіне склаў 1080,5 рубля*. Па факце палова беларускага насельніцтва атрымлівае
менш за 800 рублёў, а другая палова – больш за 800. А калі казаць дакладней, то большая частка беларусаў –
64% – атрымліваюць заробак ад 300 да 1000 рублёў. І толькі 21,6% маюць ад 1000 да 1500 рублёў штомесяц.

Усё часцей кіраўніцтва розных узроўняў агучвае думку: мы забяспечваем мінімум, а далей вы самі варушыцеся. «Добра будзе, калі атрымаецца зарабляць 1000 долараў пры той сацыяльнай абароне, якая ёсць у краіне, – памарыў сёлета Аляксандр Лукашэнка. І дадаў: – Але гэта ўжо задача самога чалавека, а не столькі дзяржавы».

Тым часам у Беларусі працуюць ужо больш за 250 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў** – беларусаў, якіх не задаволіў іх заробак, і яны распачалі ўласную справу. Невялікія фірмы і прадпрымальнікі ў 2018 годзе вырабілі 24,6% унутранага валавага прадукту ў Беларусі*, і пры гэтым на іх прыйшлося 43,8% выручкі ад рэалізацыі тавараў і паслугаў усёй краіны*. І распачаць уласны бізнес ніколі не позна.

*па дадзеных Белстата
**па дадзеных Міністэрства па падатках і зборах, 1 ліпеня 2019

ПРОСТА ПАЙШОЎ І ПАЧАЎ ПРАЦАВАЦЬ
Уласны бізнес Фёдар Шылін пачаў яшчэ студэнтам трэцяга курса, калі вучыўся на лагіста. Ягоныя мары былі вельмі рэалістычнымі: хацеў мець магчымасць запрасіць дзяўчыну ў прыстойнае месца на спатканне і жыць асобна ад бацькоў.

Доўга не разважаючы, куды прыкласці намаганні і чым палепшыць свет, ён проста пачаў рабіць: шыць дома вокладкі на пашпарты. Яны былі каляровымі, вясёлымі і адразу спадабаліся моладзі. Сам таго не ведаючы, ён ухапіў трэнд. Вокладкі добра разыходзіліся праз інтэрнэт-краму. Удзень Фёдар шыў, вечарамі развозіў замовы кліентам. Так стварыўся брэнд Vokladki.

Паступова Фёдар пачаў атрымліваць гуртовыя замовы і працаваць з крамамі. У 22 гады хлопец ужо зарабіў на ўласнае аўто і з'ехаў ад бацькоў. Натуральна, што, скончыўшы ВНУ, ён працягнуў працаваць на сябе. З цягам часу попыт змяніўся: цяпер цікавымі вокладкамі нікога не здзівіш, таму хлопец пачаў працаваць са скурай, набыў неабходнае абсталяванне. Паступова
пашырыў асартымент манетніцамі, ключніцамі, крэдытніцамі, пачаў шыць заплечнікі і модныя торбы на пас. Цяпер ягоны бізнес – гэта каманда, на яго ўжо працуюць тры швачкі, адмысловец з продажу і бухгалтар.

Фёдар Шылін,
заснавальнік брэнду Vokladki
ХАЧУ ТЫСЯЧУ – І КРОПКА
Пасля сканчэння ўніверсітэта Алена Някрасава паставіла сабе мэту – атрымліваць тысячу. І нават не ў беларускіх рублях, а ў доларавым эквіваленце. Няпростае заданне для беларуса. «Гэтую суму я ўзяла не са столі. Я дзяўчына з Барысава, мне трэба было здымаць тут аднапакаёвую кватэру, мне трэба было харчавацца», – узгадвае, з чаго пачынаўся яе бізнес, заснавальніца курсаў Ciao.by Алена Някрасава.

Дзеўчына пачала шукаць працу з такім заробкам. Рабіла ўхіл на добрае веданне замежных моваў. Але праз паўгода пошукаў найлепшае, што знайшлося, – стабільныя 800 долараў. Была яшчэ прапанова на 1000 долараў, але паводле дамовы падраду. Гэта значыць, што праца і
заробак нестабільныя і яна зноў не атрымае штомесяц сваёй запаветнай тысячы. У прынцыпе, гэта былі някепскія прапановы для выпускніцы, аднак Алена на гэта не пагадзілася. Хаця і была ў адчаі.

Стала зразумела, што шлях да тысячы – адзін: рабіць штосьці сваё. І дзяўчына стала рэпетытаркай англійскай мовы, якую вывучала ў вну. Расклеіла аб'явы па раёне, пачала вучыць кліентаў дома. Гэта дазволіла ёй назапасіць крыху грошай, зняць офіс і працаваць з вучнямі ўжо ў больш зручных умовах. Паступова яе ініцыятыва пашырылася да курсаў англійскай і італьянскай моваў.

Цяпер у яе камандзе шасцёра настаўнікаў, якія навучаюць прыблізна 60 кліентаў. Апошнім часам Алена засяродзілася на выкладанні англійскай мовы, бо попыт на яе не зніжаецца. А вось на італьянскую паменшаў: з-за крызісу ў Італіі беларусы
перасталі ездзіць туды на працу і, адпаведна, вывучаць мову. У школе Алена цяпер
амаль не выкладае, як кіраўніца яна выконвае больш менеджарскія функцыі. Сваю тысячу штомесяц Алена ў выніку атрымала.

Алёна Някрасава,
заснавальніца курсаў Ciao.by
ЯК "КІДАЮЦЬ" СЯБРЫ ПА БІЗНАСЕ
Пачынаць бізнес можна самастойна, а можна паклікаць сяброў і аб'яднаць пачатковыя капіталы ды навыкі. Гэта зручна, але небяспечна. Праз бізнес-канфлікты можна страціць сябра. З Іванам Пільнікавым так і адбылося: гандляваць металам яны пачыналі ўтрох. Ведалі хлопцы адзін аднаго з пятнаццаці гадоў.

Калі вырашылі працаваць разам, дамовіліся, што адзін сябар укладаецца ў агульную справу грашыма, а іншыя – сваёй кампетэнцыяй. Ніякіх доляў нідзе не прапісвалі і нават не думалі тады пра гэта. Сябры ж.

Іван займаўся продажам, знаходзіў кліентаў. І вось, у той жа дзень, калі хлопца кінула дзеўчына, сябар, які лічыўся кіраўніком кампаніі, папрасіў яго звольніцца. Іван быў у такім шокавым стане, што нават не стаў высвятляць, што да чаго. Проста сышоў.

Хлопец тлумачыць звальненне тым, што ён часта спрачаўся з сябрам пра шляхі развіцця кампаніі, іх погляды не супадалі.

З трэцім сябрам Іван працуе і цяпер. У іх кампанія вэб-распрацовак. Але, навучаныя досведам, гэтым разам хлопцы дакладна абазначылі ды прапісалі ў дакументах абавязкі кожнага і долі прыбытку.

Іван Пільнікаў,
заснавальнік студыі Webber.by
Крыніцы стартавага капіталу
  • 1
    Грошы ад сяброў і сваякоў
    Узяць пазыку ў сваякоў або сяброў – даволі распаўсюджаны варыянт. У гэтым выпадку вы не дзеліцеся долямі вашага бізнесу і можаце дамовіцца на досыць мяккія ўмовы пазыкі.
  • 2
    Партнёры з бізнесу
    Шукайце сузаснавальнікаў ці бізнес-анёлаў, якім цікавы ваш кірунак: за долю ў кампаніі яны дадуць вам грошы. «Анёльскімі» інвестыцыямі ў Беларусі цяпер займаецца аб'яднанне бізнес-анёлаў Angels Band і арганізацыя QS Андрэя Гусарава.
  • 3
    Крэдыт у банку
    МТБанк дае крэдыты стартапам, якія працуюць менш за год, пад 11,17 % гадавых у беларускіх рублях, а ў «Белгазпрамбанку» можна атрымаць грошы пад 14,5 %.
  • 4
    Субсідыі і гранты
    Калі вы зарэгістраваныя на біржы працы як беспрацоўны, то маеце права на атрыманне субсідыі для адкрыцця ўласнага бізнесу. Яшчэ варыянт – грант, якi можна атрымаць, перамогшы ў конкурсе Social Weekend або конкурсе жаночых стартап-праектаў Lady Awards.
Топ-5 сфераў дзейнасці для ІП
1
Гандаль, рамонт аўтамабіляў
і матацыклаў
2
Транспарт, складаванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць
3
Прафесійная навуковая і тэхнічная дзейнасць
4
Будаўніцтва
5
Прамысловасць
Топ-5 найбольш прыбытковых сфераў*
*% рэнтабельнасці для сярэдніх, малых і мікраарганізацый у 2018 г.
*па дадзеных Белстата *па дадзеных Белстата
1
56,9
Аперацыі з нерухомаю маёмасцю
2
28,5
Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам
3
27,3
Інфармацыя і сувязь
4
19,5
Прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць
5
13,1
Дзейнасць у сферы адміністрацыйных і дапаможных паслуг
ІП ці фірма?
  • ПРАДПРЫМАЛЬНІК
    ПЛЮСЫ
    ТАННАЯ РЭГІСТРАЦЫЯ
    НЕ ПАТРЭБНА ПАМЯШКАННЕ
    ДЛЯ ЮРЫДЫЧНАГА АДРАСА
    НЕ ПАТРЭБНЫ ЎСТАЎНЫ ФОНД
    МОЖА САМАСТОЙНА ВЕСЦІ
    БУХГАЛТАРСКІ ЎЛІК
    МОЖНА ВОЛЬНА АБЫХОДЗІЦЦА З СРОДКАМІ,
    АТРЫМАНЫМІ АД ДЗЕЙНАСЦІ

    МІНУСЫ
    НЕ БОЛЬШ ЗА ТРЫ ЧАЛАВЕКІ
    НАЁМНЫХ РАБОТНІКАЎ
    АДКАЗВАЕ ЗА ДЗЕЙНАСЦЬ
    УСЁЙ СВАЁЙ МАЁМАСЦЮ

  • ФІРМА
    ПЛЮСЫ
    ТАННАЯ РЭГІСТРАЦЫЯ
    НЕ АДКАЗВАЕ ПА
    АБАВЯЗАННЯХ ЮРЫДЫЧНАЙ
    АСОБЫ СВАЁЙ МАЁМАСЦЮ
    (АКРАМЯ ТДА)

    МІНУСЫ
    ПАТРЭБНЫ ЎСТАЎНЫ ФОНД
    ПАТРЭБНЫ ГАЛОЎНЫ
    БУХГАЛТАР
    АБМЕЖАВАННІ Ў КОЛЬКАСЦІ
    РАБОТНІКАЎ ПРЫ ПРАЦЫ
    ПАВОДЛЕ СПРОШЧАНАЙ СІСТЭМЫ
    ПАДАТКААБКЛАДАННЯ

Паслугі без рэгістрацыі
Існуе 30 прафесіяў, прадстаўнікі якіх могуць працаваць без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Такія людзі называюцца самазанятымі.
Каб стаць самазанятым, трэба падаць у падатковую службу апавяшчэнне і сплаціць адзіны падатак, памер якога залежыць ад паселішча. І можна працаваць на сябе.
  • Продаж кветак
  • Паслугі цырульнікаў і касметолагаў
  • Рэпетытарства
  • Распрацоўванне вэб-сайтаў, рамонт ПК
  • Рамонт і вытворчасць адзення/абутку
  • Дызайн інтэр'ераў, графічны дызайн
  • Тынкавальныя і малярныя працы
  • Паслугі фотаздымання
  • Паслугі сядзелак і нянек
Дзе пачынаць бізнес?
Сярэднія і малыя мясцовасці
Вызваленыя ад падатку на прыбытак ад уласнай вытворчасці, падатку на нерухомасць, платы за ліцэнзіі (Дэкрэт № 6).
Паўднёва-ўсходні рэгіён Магілёўскай вобласці
Ільготы па ўнёсках у ФСАН, падаходным падатку, у фінансаванні выдаткаў на стварэнне інжынернай і транспартавай інфраструктуры ды г. д.
Аршанскі раён
Меншыя ўнёскі ў ФСАН і падаходны падатак, зменшана стаўка падатку, вызваленне ад ПДВ пры ўвозе тэхналагічнага абсталявання, мараторый на правядзенне правяранняў.
Навошта бізнесоўцам-пачаткоўцам пісаць бізнес-план?

Прарок Мухамэд казаў у такіх выпадках: «Калі вы такія
разумныя, то чаму смяротныя? Маглі б і вечна жыць».
Параўнальнай статыстыкі эфектыўнасці мікрапраектаў з планам
і без яго ніхто не рабіў, але нават міні-праекты, ад 1000 рублёў, без планаў нікім не крэдытуюцца. Калі выбіраеш, ці праца ці
бізнес, спачатку сядзь ды распішы не толькі магчымыя даходы
і выдаткі, але і колькі часу будзе займаць работа на сябе. Так
зразумееш, колькі каштуе твая праца і што табе выгадней.


Міхал Залескі
эканаміст, эксперт тэлепраграмы «Асабісты капітал»
ООО "Издательский дом "Интекс-пресс"
УНП 200687896
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website